Барвы – каларыстыка карціны, адценні. Карціна напісаная ў сіне-зялёных барвах
Палітра
Палатно (рус. холст)
Дошка
Тэмпера – фарбы з натуральных пігментаў, якія звязвае найчасцей яечны жаўток
Абраз (ікона)
Іканапіс
Каўчэг – цэнтральная паглыбленая частка іконы, уласна на ёй пішацца сама абраз
Палі – вонкавая частка іконы вакол каўчэга
Лузга – невялікі "бардзюр", пераход ад каўчэга да палей
Гравюра (рыціна)
Дрэварыт – пашыраная ў 16-17 стст. на тэрыторыі Беларусі назва гравюры на дрэве.
Літаграфія: 1. Спосаб друку, пры якім адбітак атрымліваецца пераносам фарбы пад ціскам з плоскай гладкай або зярністай паверхні каменю (вапняку) непасрэдна на паперу. 2. Твор, выкананы літаграфскім спосабам
Карціна
Малюнак
Партрэт, пейзаж, аўтапартрэт, нацюрморт
Сармацкі партрэт – форма параднага рыцарскага партрэту, ўласцівая выяўленчаму мастацтву ВКЛ перыяду XV–XVIII стагоддзяў
Габелен – вытканы ўручную дыван-карціна
Мастак, майстар. Вывучыцца на мастака
Мастак-самавук
Партрэтыст, пейзажыст, карыкатурыст…
Марыніст – мастак, які малюе мора
Мастацтвазнаўца
Аматар мастацтва
Мастацкі густ
Скульптура
Паліхромная скульптура – фарбаваная рознымі колерамі
Матэрыялы скульптара: шамот, гліна, бронза, мармур, гіпс і г.д.
Барэльеф – від скульптуры, у якой фігура выступае з плоскасці менш чым на палавіну свайго аб'ёму. Калі больш – то гэта гарэльеф
П'едэстал – тое, што і пастамент: мастацка аздоблены падмурак скульптуры
Беларуская скразная разьба – азначэнне датычыць сакральнага мастацтва, а менавіта іканастаса; дэкаратыўныя элементы праразаліся наскрозь, атрымлівалі аб'ём